У Слуцку на плошчу выходзілі лекары са сцягам, іх аштрафавалі


У нядзелю ўдзень у Слуцку на плошчу выходзілі два лекары ў белых халатах і з бел-чырвона-белым сцягам.

Яны нядоўга там прастаялі — іх затрымалі міліцыянеры і завезлі ў РАУС. А праз нейкі час адпусцілі.


Як паведамляе kurjer.info, 2 лістапада адбыўся суд. Юрый Акаёмаў і Юрый Міхайлоўскі атрымалі штрафы — 270 рублёў. Некалькі дзясяткаў мясцовых жыхароў віталі іх каля будынку суда.

Акаёмаў
— траўматолаг-артапед, загадчык траўматалагічным аддзяленнем мясцовай бальніцы, Міхайлоўскі — хірург.

Відэа kurjer.info
Крыніца: Еўрарадыё