Новы выпуск праграмы «Кантэкст». Госць — Зміцер Бартосік


ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст".

Праграма выходзіць раз на тыдзень па серадах. У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.

Вядоўцамі праграмы выступаюць Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч. Госць пятага выпуску нашай праграмы — літаратар, бард, падарожнік Зміцер Бартосік.

Будзьце ў "Кантэксце"!  

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў