Заява Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Польшчы


БЕЛАРУСКАЕ ГІСТАРЫЧНАЕ ТАВАРЫСТВА Ў ПОЛЬШЧЫ
 
         Мы, сябры  Беларускага гістарычынага таварыства ў Польшчы з трывогай прынялі вестку аб затрыманні 25 кастрычніка ў Гародні прафесара Аляксандра Краўцэвіча. Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч гэта выдатны даследчык гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, аўтар 15 навуковых манаграфій, шматлікіх артыкулаў, а таксама папулярызатар ведаў пра гісторыю Беларусі ў тэле- і радыёперадачах. А. Краўцэвіч падзяліў лёс раней затрыманых вядомых беларускіх гісторыкаў Алеся Пашкевіча, Андрэя Радамана, Андрэя Мацука, Міколы Волкава і Алеся Смаленчука, пакараных за абарону свабоды і дэмакратыі.
        Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы патрабуе неадкладнага
вызвалення Аляксандра Краўцэвіча ды іншых незаконна затрыманых грамадзян Рэспублікі Беларусь.
 
Алег Латышонак
, старшыня БГТ, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта
Славамір Іванюк
, намеснік старшыні БГТ
Яраслаў Іванюк
, сакратар БГТ, старшыня Фонда Камунікат.org.
Яўген Мірановіч
, прафесар звычайны, Беластоцкі ўніверсітэт
Малгажата Ацытка
, доктар, выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта
Дарота Міхалюк
, доктар, прафесар Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні
Юры Грыбоўскі
, доктар, Варшаўскі ўніверсітэт
Тамаш Блашчак
, к. г. н, Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Коўне
Вячаслаў Харужы

Крыніца: Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы
Прафесар Алесь Краўцэвіч