|
|
Язэп Янушкевіч уклаў анталогію твораў пра паўстанне 1863 года
Рыхтуецца да друку анталогія літаратурных твораў, прысвечаных паўстанню 1863 года. Пісьменнік, архівіст Язэп Янушкевіч сказаў пра гэта нашаму радыё ў час Агульнапольскай навуковай канферэнцыі "Gloria Victis", дзе выступіў з дакладам на тэму "Студзеньскае паўстанне ў творах беларускай літаратуры".
Язэп Янушкевіч:
- Анталогія, якую я збіраюся цяпер выдаць, і яна павінна высці ў канцы гэтага месяца, яна называецца “Тварам і да шыбенецы”. Мяркую, яна натхніць маладых наступнікаў, паэтаў на стварэнне твораў, прысвечаных Кастусю Каліноўскаму і паўстанню на Беларусі і Літве.
Язэп Янушкевіч лічыць, што дзень ушанавання Студзеньскага паўстання павінен стаць нацыянальным святам беларусаў.
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя.