Студзеньскі "Верасень"


Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Сёмы нумар атрымаўся па-зімоваму "шчодрым" на паэзію і прозу. У ім друкуюцца вершы: Святланы Богуш, Кацярыны Глухоўскай, Усевалада Чорнага,Юліі Цяльпук, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Святланы Куль, Васіля Дэбіша, Алеся Разанава… Проза прадстаўлена творамі Надзеі Філон, Андрэя Дзічэнкі, Юліі Бажок, Рамана Абрамчука, Аляксандры Сымановіч, Стаса Ільіна, Лявона Валасюка. У раздзеле "Пераклады" Павел Надольскі знаёміць чытачоў з вершамі класіка польскай паэзіі Цыпрыяна Норвіда. "Крытыку " ў нумары прадстаўляюць артыкулы Алены Свечнікавай, Святланы Калядка,Алы Петрушкевіч …  Старонкі з “вісбійскага “ дзённіка друкуе Уладзімір Сіўчыкаў.  Сталая аўтарка “Верасня” Марына Яўсейчык гутарыць з вядомай грамадскай і культурнай дзяячкай ЛюбоўюУладыкоўскай. Аб перспектывах нацыянальнага тэатра і кіно разважае ў сваёй гутарцы з Альдонай Мартыненка знакаміты драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык. Размовай аб першых кроках у літраратуру Анатоля Вярцінскага  распачала  новую рубрыку “Выток” на старонках выдання журналістка Наста Грышчук. Анатоль Трафімчык разважае пра паэзіію Якуба Коласа – вольную і зняволеную ў нетрах Пішчалаўскага  замка. З рэцэнзіяй на першую кнігу Надзеі Філон выступае крытык і літаратуразнаўца Таццяна Мацюхіна. Па традыцыі  заканчваецца нумар аглядам навінак айчыннай дыскаграфіі, які  бліскуча робіць вядомы знаўца беларускай музычнай культуры  Вітаўт Мартыненка.

Пытайце часопіс "Верасень" № 7 на сядзібе  ТБМ, у Акадэмкнізе, кнігарні выдавецтва "Логвінаў".

Чытайце часопіс Верасень на старонках Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org  а таксама на сайце ТБМ імя Францішка Скарыны.

Дасылайце свае творы ў "Верасень" на e-mail: verasenchas@gmail.com