“Птушкі бяз гнёздаў” з успамінамі Ларысы Геніюш у Менску

“Птушкі бяз гнёздаў” з успамінамі Ларысы Геніюш у Менску


Вечарам 6 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя аўдыёкнігі "Птушкі бяз гнёздаў" з успамінамі Ларысы Геніюш.

Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцэ беларускай зямлі, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org выдалі яе ўспаміны "Птушкі бяз гнёздаў" аўдыёкнігай. Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Паводле слоў праграмнага дырэктара Беларускага Радыё Рацыя Яраслава Іванюка, аўдыёкніга пабачыла свет у межах праекта "Памяць па-над часам і межамі".

Таксама неўзабаве ўспаміны Ларысы Геніюш выйдуць у перакладзе на польскую мову. Над тэкстам працаваў адзін з найлепшых перакладчыкаў Чэслаў Сэнюх. Польскі варыянт кнігі будзе ўзбагачаны архіўнымі фотаздымкамі, з якіх частка дагэтуль нідзе не публікавалася, а таксама грунтоўнымі каментарамі гісторыкаў.

Паводле слоў Іванюка, праект рэалізуецца пры дапамозе польскага МЗС і пад патранатам Беларускага Радыё Рацыя і Польскага радыё для замежжа, дзе гэтыя ўспаміны таксама гучаць у эфіры. Ён выказаў падзяку сям'і Ларысы Геніюш, "без дапамогі якой гэты праект, напэўна, не ажыццявіўся б".

"Тое, з чым я сутыкнулася пры агучванні аўдыёкнігі, — расказала Зінаіда Бандарэнка, — гэта сапраўды настолькі ўзнёслая і адказная праца, што прайшло ўжо колькі месяцаў, а ўсё не магу пра гэта забыцца. Лічу, што гэтая кніжка павінна быць у кожнага з нас на стале. І калі мы яе пачытаем, мы будзем жыць па-іншаму, паводзіць сябе па-іншаму і змагацца па-іншаму".

Бард Алесь Камоцкі спеў шэраг песняў на словы Геніюш.

БелаПАН

Фота
  • Фота 1/25
  • Фота 2/25
  • Фота 3/25
  • Фота 4/25
  • Фота 5/25
  • Фота 6/25
  • Фота 7/25
  • Фота 8/25
  • Фота 9/25
  • Фота 10/25
  • Фота 11/25
  • Фота 12/25
  • Фота 13/25
  • Фота 14/25
  • Фота 15/25
  • Фота 16/25
  • Фота 17/25
  • Фота 18/25
  • Фота 19/25
  • Фота 20/25
  • Фота 21/25
  • Фота 22/25
  • Фота 23/25
  • Фота 24/25
  • Фота 25/25

Крыніца: БелаПАН