|
|
Аўдыёкнігу ўспамінаў Ларысы Геніюш прэзентавалі ў Гродне
Творчасьць легендарнай беларускай паэткі-пакутніцы Ларысы Геніюш дагэтуль выклікае цікавасьць як у Беларусі, так і за яе межамі. На дзяржаўным узроўні яе імя застаецца ў ценю і яна дарэтуль канчаткова афіцыйна не рэабілітаваная. І вось нядаўна ў рамках праекту “Памяць па-над часам і межамі” выйшла аўдыёкніга ўспамінаў Ларысы Геніюш “Птушкі бяз гнёздаў”. На прэзэнтацыі аўдыёкнігі ў Горадні пабываў наш гарадзенскі калега Вацлаў Галімскі.