Успаміны Л. Геніюш на польскай мове

Успаміны Л. Геніюш на польскай мове


Птушкі без гнёздаў – успаміны Ларысы Геніюш у перакладзе на польскую мову выдала Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы. У беларускім музеі ў Гайнаўцы адбылася першая прэзентацыя новага выдання. Адзін з удзельнікаў прэзентацыі – унук паэткі Міхась Геніюш зазначыў, што ўсё добрае, што ён меў у жыцці дала яму бабуля.

Пераклад кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш на польскую мову зрабіў Чэслаў Сэнюх. Сёння з кнігай “Птушкі без гнёздаў” змогуць пазнаёміцца жыхары і госці Бельска Падляшскага. Прэзентацыя ў бельскай ратушы пачнецца а 17. Кожны госць атрымае новае выданне ў падарунку.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя