“Сандалі мітрапалітыка" і “Зялёны дуб” прэзентавалі ў Мінску

“Сандалі мітрапалітыка" і “Зялёны дуб” прэзентавалі ў Мінску


Прэзентацыя кніг “Зялёны дуб” Паўла Ляхновіча і “Сандалі мітрапалітыка , або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі ” Віктара Сазонава прайшла ў Мінску у кнігарні “ЛогвінаЎ”. Абодва зборнікі складаюцца з навэл і аповедаў, якія адлюстроўваюць штодзённае жыццё людзей у перыяд найноўшай беларускай гісторыі.

Чаму прысвечана ягоная кніга, распавёў чытачам Віктар Сазонаў:

- Перыяд 90-х гадоў прайшоў. Рамантычны, наіўны перыяд. Для патрыётаў - шчаслівыя часы: прыняты бел-чырвона-белы сцяг, Герб Пагоня, беларуская мова – дзяржаўная. І пасля гэта ўсё пачынае ісці назад. Таму захацелася пра гэта напісаць, зафіксаваць у гісторыі.

Кніга “Сандалі мітрапалытыка” выйшла у серыі “Гарадзенская бібліятэка”.

Прэзентацыя кніг Віктара Сазонава і Паўла Ляхновіча адбылася у межах кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя