Падсумаванне літаратурнага конкурсу “Дэбют”

Падсумаванне літаратурнага конкурсу “Дэбют”


Вызначаныя сёлетнія пераможцы дэбютаў "Нівы". Агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы прайшоў у 15-ы раз. Першае месца сярод дарослых у катэгорыі проза было прызнанае нашай рэдакцыйнай сяброўцы Улі Шубзде.

Уля Шубзда:

- Я ніколі не думала, што змагу пісаць нейкія мастацкія тэксты. Можа яны не ёсць да канца «акуратныя», скарыстаюся такім словам, але калі ў журы Надзея Артымовіч, калі нешта ўбачылі ў маім тэксце, то я паспрабую яшчэ нешта напісаць.

На ўрачыстасці старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч выказаў свае віншаванні лаўрэатам ды падзякаваў за падтрымку роднай мовы.

- Я пазнаёміўся з вельмі цікавымі творцамі. Я вельмі ўсцешаны, што ўсё гэта напісана на даволі высокім узроўні. На слых, канешне, цяжкавата ўспрымаць. Тым не менш, тое, што я пачуў, гэта зроблена добра, гэта зроблена прафесійна, можна сказаць, і гэта вартае друку. Гэта вельмі важна, таму што, улічваючы сітуацыю, у якой знаходзіцца беларуская мова на Беларусі, і можа быць тут, вельмі цяжка людзям здабываць веды, удасканальваць сваю мову.

На мерапрыемстве са сваімі песнямі выступілі Таццяна Беланогая, Эдуард Акулін і Алесь Камоцкі.

У сёлетнім конкурсе прыняло ўдзеў 47 асобаў. Першае месца ў катэгорыі пачатковых школаў ды гімназіі было прызнана Лукашу Марчуку з Нараўкі. Сярод дарослых першае месца ў катэгорыі паезіі атрымаў Станіслаў Дамброўскі з Сафіполя ў гміне Гарадок.

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя