|
|
Пейзажы, нацюрморты, жывапіс, уласны сусвет – у Беларускім музеі ў Гайнаўцы адкрылася выстава мастака, музыкі барда Алега Кабзара. Выстава, па словах яе аўтара, з’яўляецца рэтраспекцыяй усёй творчасці:
- Пленэры патрэбныя мне, каб не адчуваць той каларыстычнай багны, якая можа паўстаць, працуючы толькі ў майстэрні. Такі задух, можна сказаць. Прачышчаю сваё вока, каб больш энергічна і чыста рабіць рэчы ўласныя.
Алег Кабзар нарадзіўся ў Гомлі, скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў. З 1996 года жыве ў Польшчы. Працуе ў Падляшскай оперы і філармоніі. Выставу яго прац у Беларускім музеі ў Гайнаўцы можам аглядаць да канца студзеня наступнага года.
Наталля Герасімюк, Беларускае Радыё Рацыя