|
|
Беларуская мемуарыстыка папоўнілася яшчэ адной цікавай кніжкай. Гродзенскі пісьменнік Міхась Амялішка падрыхтаваў і выдаў успаміны заслужанага настаўніка Беларусі, стваральніка Гудзевіцкага музея Алеся Белакоза. Ідэя напісаць кнігу паўстала нібы жартам, згадвае Міхась Амялішка:
- Я яму прапанаваў неяк жартам: ”Давай я напішу”. Ён згадзіўся, але пры ўмове, што сам усё праверыць. Біяграфію ж Белакоза нідзе не друкавалі. Як ён служыў у войску, як пачынаў працаваць, як паступаў ў медінстытут, а яго не прынялі, бо бацька ездзіў у Амерыку. Ён жа сваю педагогіку выпрацаваў. За тэсты двумя рукамі галасуе.
Гутаркі з Алесем Белакозам запісваліся аўтарам цягам 2004-2012 гадоў. А выдавецтва "Кнігазбор" ажыццявіла выхад кніжкі. Невялікая па аб'ёме кніга ўтрымлівае карысныя парады ад розных захворванняў ад Алеся Белакоза.