Літаратурны зборнік гродзенскіх студэнтаў

Літаратурны зборнік гродзенскіх студэнтаў


Рыхтуецца да выхаду чарговы зборнік літаратурнага аб’яднання студэнтаў, якое дзейнічае ў Гродзенскім медычным універсітэце. Клуб “Катарсіс” – ці не адзінае літаратурнае аб’яднанне студэнтаў, якое мае ўласны зборнік вершаў і прозы, які рэгулярна выходзіць.

Выкладчык універсітэта і кіраўнік “Катарсіса” Віктар Варанец кажа, што ўзнагароды на агульнанацыянальным конкурсе года, сведчаць самі за сябе:

- У нас сапраўды таленавітыя дзеці. У маі быў рэспубліканскі конкурс “Арт-вакацыі”, дзе ўсе ВНУ прадстаўлялі сваіх творчых асоб. Мы забралі ўсе ўзнагароды, якія там толькі былі. Першае месца ў намінацыі “проза”, першае месца ў намінацыі “паэзія” і трэцяе месца ў намінацыі “лепшы відэафільм”, які прадстаўляе творчыя аб’яднанні. Гэта сапраўды заслуга нашых паэтаў і празаікаў.

Калі раней пры кожнай газеце, у кожнай вышэйшай навучальнай установе былі літаратурныя гурткі, то цяпер гэта не так, зазначае Віктар Варанец. Клуб “Катарсіс” працягвае шукаць кантактаў з падобнымі літаратурнымі клубамі Гродна, і просіць іх адгукнуцца.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гродна

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя