Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы й Русі

Алесь Краўцэвіч - ляўрэат прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру.


12 сьнежня Рада Беларускага ПЭН-цэнтру вызначыла ляўрэатаў штогадовых прэмій імя Адамовіча й Багушэвіча. Прэмія імя Алеся Адамовіча ўручаецца за найлепшую кнігу публіцыстыкі, што выйшла цягам года. Яе ляўрэатамі сёлета сталі былы рэдактар часопіса Arche Валер Булгакаў за кнігу «Беларусь. 1994—2004 г.г.: разбудова дзяржавы й перасьлед нацыі», і Аляксандар Фядута за кнігу «Амэрыканскія вершы», напісаную падчас знаходжаньня ў СІЗА КДБ.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча даецца за найлепшую кнігу на гістарычную тэму, якая спрыяе абуджэньню нацыянальнай сьвядомасьці. Рада ПЭН-цэнтру сёлета ганаруе ёй гісторыкаў Алеся Краўцэвіча — за шыкоўна аформленую кнігу «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы й Русі», і Ўладзіміра Ляхоўскага, які напісаў дасьледаваньне «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасьць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ, І-й палове ХХ стагодзьдзяў (да 1939 г.)». А маім суразмоўцам зьяўляецца Алесь Краўцэвіч. Першае пытаньне, якое мы яму задалі: ці ўзнагарода для яго была поўнай неспадзяванкай?

вс

размова ў далучаным гукавым файле

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё