Dialektologia białoruska

Dialektologia białoruska


Новая мовазнаўчая кніга прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту Ніна Баршчэўская й кандыдата навук Міраслава Янковяка.

У польскіх кнігарнях неўзабаве зьявіцца кніга, якая несумненна выкліча зацікаўленьне у тых, хто цікавіцца беларускай мовай. У нас ёсьць яе першы асобнік. Гэта ”Беларуская дыялекталёгія”. Кнігу напісалі прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту Ніна Баршчэўская і кандыдат навук Міраслаў Янковяк. Выданьне на польскай мове. Кнігу выдаў Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук.

У кнізе распрацаваныя, м.інш.:

- ўсходнеславянскія плямёны, якія далі падставу фармаваньня беларускай мовы;
- беларускія этнаграфічныя межы
- беларускія гаворкі ў Беларусі
- беларускія гаворкі паза межамі
- новыя тэндэнцыі ў беларускіх гаворках
- удзел дыялектаў у фармаваньні сучаснай беларускай мове

яс

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё