|
|
Сяргей Міронавіч Кіраў быў вядомым дзеячам бальшавіцкай партыі. Яго імя носяць вёскі, вуліцы й гарады ў Беларусі.
На момант свайго забойства ён займаў пасаду Першага сакратара губэрнскага камітэта г. Ленінграда, ці па сёньняшняму губэрнатара. З аднаго боку ён быў любімцам Сталіна, які да гэтага моманту амаль цалкам сканцэнтраваў уладу ў сваіх руках. Але, з іншага боку, Кіраў лічыўся адным з самых папулярных бальшывіцкіх правадыроў таго часу.
1 сьнежня 1934 году Кіраў быў застрэлены Леанідам Нікалаевым. Ужо празь некалікі гадзін было заяўлена, што Кіраў стаўся ахвяраў ворагаў народа. Каральным ворганам было загадана справы тэрарыстаў весьці паскоранымі тэмпамі й не спыняцца ў выкананьні прыгавораў. Па загаду Сталіна пачаў распрацоўвацца сьлед “зіноўеўцаў” - партыйнай апазыцыі.
Адна з вэрсіяў, якая таксама прымаецца й сучаснымі гісторыкамі, заключаецца ў тым, што Кіраў меў адной са сваіх каханак жонку Нікалаева Мільду Драўдэ, і гэты факт схіліў Нікалаева да выкананьня гэтага забойства.
Тым ня менш, НКУС трымаўся “партыйнай” вэрсіі. Менавіта з забойства Кірава пачаўся пэрыяд масавых рэпрэсіяў і чыстак, які ўвайшоў у гісторыю як пэрыяд “яжоўшчыны”.
На працягу аднаго месяца спэцыяльная камісія прыгаварыла Нікалаева да сьмерці. Яшчэ 13 абвінавачаных былі растраляныя. Рэпрэсіі закранулі ўсю сям’ю Нікалаева. Ягоная жонка была таксама растраляная, як і яе сястра і муж сястры. Падзеі ў Ленінгразе пераўтварыліся ў “кіраўскі паток”, у асноўным датычыў апазыцыі Сталіну. У лягеры былі сосланы тысячы партыйцаў.
Павал Усаў