Дыяспара раіць апазыцыі заняцца інтэрнэтам

Дыяспара раіць апазыцыі заняцца інтэрнэтам


Сеціва можа палепшыць працу з насельніцтвам і якасьць дыскусій паміж грамадзянамі, лічаць удзельнікі Кангрэсу новай беларускай дыяспары Эўропы й ЗША.

Кангрэс новай беларускай дыяспары Эўропы й ЗША, які на выходныя завершыўся ў Таліне, прапануе беларускай апазыцыі й грамадзянскай супольнасьці напоўніцу выкарыстоўваць магчымасьці Інтэрнэту. Сеціва можа палепшыць працу з насельніцтвам і якасьць дыскусій паміж грамадзянамі, лічаць арганізатары сустрэчы.

Кангрэсы новай беларускай дыяспары праходзяць з 2007 году. Сустрэча ў Таліне сталася пятай па ліку. Як кажуць самі арганізатары Канрэсу, іх мэта - лабіяваньне беларускіх інтарэсаў за мяжой, падтрымка роднай культуры й мовы, кансалідацыяй маладога пакаленьня беларусаў, інфармацыйныя адукацыйныя праекты.

Падчас Кангрэсу ў Таліне сабраліся каля 50 удзельнікаў. Галоўнай мэтай сустрэчы было абмеркаваньне тактыкі й стратэгіі дэмакратычнага руху на 2013 — 2015 гады.

У перадачы бяруць удзел:
Павал Марозаў (Эстонія)
Алесь Зарэмбюк (Польшча)
Юры Губарэвіч (Беларусь)

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё