У Варшаве запрацаваў Салён беларускай кнігі

У Варшаве запрацаваў Салён беларускай кнігі


 Ён праходзіць у Варшаве ў рамках XXI Кірмашу гістарычнай кнігі.

Дзесяць беларускіх выдавецтваў і выдавецкіх сэрый бяруць удзел у І Салёне беларускай кнігі. Ён праходзіць у Варшаве ў рамках XXI Кірмашу гістарычнай кнігі.

Беларускі выдавецкі рынак прадставяць дзесяць выдавецкіх праектаў. Сярод іх “Гарадзенская бібліятэка”, Архэ, Беларускае гістарычнае таварыства, Кнігазбор, Беларускі гістарычны агляд, Лімарыюс і іншыя. Паглядзець і набыць беларускія кнігі можна будзе ў павільёне N42 ад 10 да 18 гадзіны.

Агулам у кірмашы бяруць удзел 220 выдавецтваў, культурных інстытуцыяў, кніжных сэрыяў і экспанэнтаў гістарычных кніг.

Грандыёзная кніжная імпрэза будзе праходзіць у Аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве да 2 сьнежня.

У дзень адкрыцьця І салён беларускай кнігі наведаў Дзьмітры Гурневіч.

Слухайце гукавы файл.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё