![]() |
![]() |
Беларускае Радыё Рацыя, Зміцер Косцін
13.12.2010
19 удзельнікаў даслалі свае тэксты ў дзвюх катэгорыях.
Наймалодшая катэгорыя прадстаўлена ў гэтым годзе толькі трыма ўдзельнікамі, што, па словах галоўнага рэдактара тыднёвіка "Ніва" Яўгена Вапы, трохі засмучае, бо найменшыя ўсё больш асімілююцца.
Аднак жыру і арганізатары "Дэбюту" былі найбольш здзіўлены дэбютам тых асобаў, якія вядомыя ў Беластоку як актыўныя літаратары, якія пішуць па-польску.
Гэтак у паэзіі трэцяе месца заваяваў Багдан Дудко, а другое месца – Юры Нахіла. Першае месца ў гэтым годзе журы нікому не прысудзіла, але былі адзнакі ў прозе. Была адзначана Ніна Бручко-Андраюк, Ірына Лукша ды Анатоль Маўчун.
Пераможцы атрымалі набор кнігаў ад тыднёвіка "Ніва" і да таго ж атрымалі чэк на тое, каб на пэўную суму набыць кнігі, якія яны захочуць у адной з беластоцкіх кнігарняў.
Па словах галоўнага рэдактара тыднёвіка "Ніва" Яўгена Вапы, малая актыўнасць школьнікаў з пачатковых школаў і гімназіяў звязаная перш за ўсё з нясмеласцю дзяцей, а па-другое і з асіміляцыяй, якая паглыбляецца сярод беларусаў Беласточчыны:
– Ім вельмі цяжка зламаць бар’ер і перайсці на беларускую мову. З часам гэтае адбываецца – калі з’яўляецца большае засваенне беларускай мовы, калі яны вучацца гэтай мове ў школах. Людзі таксама і не размаўляюць на беларускай мове – гэта і ёсць бар’ер, каб паскладаць з верай, пачуццём і сэнсам словы. Пісаць абы пісаць – мы маем такія прыклады, але тут яшчэ трэба, каб была ўкладзеная душа.
Фота Міры Лукшы