|
|
Польскі паэт Рафал Ваячэк гучыць па-беларуску. Зьміцер Вайцюшкевіч запісаў гэтай восеньню дыск з музыкай на яго словы.
Польскі паэт 60-70 гадоў Рафал Ваячэк гучыць па-беларуску. Зьміцер Вайцюшкевіч запісаў гэтай восеньню дыск з музыкай на словы Ваячка ў перакладзе на беларускую мову. Гэта першы дыск зь вершамі польскага паэта, які гучыць на беларускай мове. Зьміцер працаваў над ім ажно 7 гадоў, кожны раз мяняючы задуму праекта. Гэта форма папулярызацыі польскай паэзіі ў Беларусі ў музычнай форме.
Са Зьмітром Вайцюшкевічам размаўляе Юрка Ляшчыньскі. Слухайце гукавы файл.