![]() |
![]() |
У беластоцкім джаз-клубе "Адэон" прайшла прэзентацыя новага альбома гурта "Ilo & Friends".
Паслухаць песень з альбома "Сланечнікі", а таксама ранейшых кампазіцый гурта прыйшлі шматлікія прыхільнікі ды проста сябры "Ilo & Friends".
Па словах вакалісткі гурта Іло Карпюк, дзякуючы якраз публіцы падчас канцэрту атрымалася вельмі пазітыўная ды сяброўская атмасфера:
– Не падвяла публіка і я лічу, што мы зараз маем сваю публіку – гэта вельмі цешыць. Не толькі публіку ў Беластока, але прыязджаюць людзі і з-па-за Беластока на такі канцэрт. Канцэрт быў для нас важны, але для тых, хто слухае і спрыяе беларускай музыцы на Падляшшы – гэта таксама важная падзея. Нашы сябры ў такія важныя моманты як канцэрт – таксама з намі.
"Сланечнікі" гэта другі альбом гурта "Ilo & Friends", якому ў гэтым годзе спаўняецца пяць гадоў дзейнасці.
Фота Лукаша Сцепанюка