120-гадоў з дня нараджэння Зоські Верас

120-гадоў з дня нараджэння Зоські Верас


Споўнілася 120-гадоў з дня нараджэння славутай беларускай дзяячкі, пісьменніцы Зоські Верас. Гэты юбілей будзе адзначацца ў Выставачнай мастацкай залі Гродна. Менавіта ў Гродне Зоська Верас вызначылася як беларуская грамадская дзяячка, але большую частку жыцця правяла ў сэрцы Беларусі – Вільні.

Навіну пра ўрачыстасць, якая ладзіцца некалькімі ўстановамі культуры, паведаміла супрацоўніца музея Максіма Багдановіча, Ганна Козел.

- Урачыстасць, якая ладзіцца разам з гродзенскім Домам культуры, адбудзецца ў выставачнай залі, якая месціцца па адрасе вул.Ажэшкі, 38. Таксама прагучыць песня Яўгена Петрашэвіча, якая так і называецца “Зоська Верас” у выкананні ансамбля “Гасцінец”. Прыедуць госці з Мінска, менавіта Міхась Скобла, які вывучае творчасць Зоські Верас.

Апрача навукоўцаў і музыкаў на ўрачыстасць запрошаны эксклюзіўны госць. Бо напярэдадні выяўленыя кантакты ўнука Зоські Верас, які магчыма таксама будзе на ўрачыстасцях. Урачыстасці пройдуць а 18-й гадзіне, у чацвер 4-га кастрычніка.

Якуб Сушчынскі, Радыё Рацыя, Гродна

Фота be.wikipedia.org

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя