|
|
«Займеннікі» – зборнік вершаў беларускага паэта ды навукоўца Эдзіка Мазько з Гродна пабачыў свет. Укладзенае самім паэтам яшчэ пры яго жыцці, выданне з’явілася толькі год пасля смерці. Гэта быў мой абавязак адзначыла ўдава па Эдуарду Мазько Галіна.
– Тут стаяць дзве даты. Гродна 2004 – той год, калі ён уклаў той зборнік, і Варшава 2012 – гэта калі ён цяпер выдадзены. Так склалася, што нашыя рэдакцыі не вельмі ахвотна выдаюць прыватныя зборнікі. Калі за свой кошт, то калі ласка. А хадзіць, шукаць грошай, абіваць парогі, Эдзік гэтага не любіў, таму для яго было не столькі важна выдаць, сколькі важна пісаць. Думаю, што ён спадзяваўся, што калі-небудзь яго вершы ўсё роўна пабачаць свет.
Зборнік вершаў гродзенскага паэта Эдзіка Мазько “Займеннікі” быў выдадзены інстытутам Усходняй Еўропы Варшаўскага ўнівэрсітэта пры падтрымцы сяброў і калегаў. Плануецца, што прэзентацыя выдання пройдзе і ў Гродне.
Зміцер Косцін, Радыё Рацыя
Фота glowimages