"Бераг" Артымовіч і Кабзара выйшаў на CD

Беларускае Радыё Рацыя, Валянціна Лаеўская
9.12.2010


Надзея Артымовіч і Алег Кабзар "Паэтычна-музычны праект "Бераг" -  толькі што з'явіўся ў форме дыска ў фанатэцы Радыё Рацыя. На дыску зьмешчаны вершы Надзеі Артымовіч, якія чытае аўтарка пад акампанемент гітары Алега Кабзара, аўтара музыкі.

Праект упершыню быў прэзентаваны на XVII фестывалі "Бардаўская восень" у Бельску-Падляшскім. Ініцыятыва аформіць праект у форме дыска паступіла ад грамадзянскага цэнтра "Польшча-Беларусь". Старшыня цэнтра Марцін Рэмбач кажа:

- Ініцыятарам гэтага выдання быў Алег Кабзар, які працаваў над гэтым матэрыялам пару гадоў. У 2007 годзе мы таксама выдалі яго CD з музычным матэрыялам. Ён проста вырашыў вярнуцца да працы з намі і прапанаваў гэты праект зрабіць. І мы зрабілі.

  Варта адзначыць, што дыск "Бераг" з паэзіяй Надзеі Артымовіч і музыкай Алега Кабзара выйшаў у свет дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Дыск выйшаў накладам у 1000 асобнікаў. Яны будуць распаўсюджвацца праз наша радыё, можна іх таксама атрымаць у рэдакцыі тыднёвіка "Ніва" і праз сайт Biаlоrus.pl.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя