Зборнік эсэістыкі Андрэя Федарэнкі пабачыць свет у кастрычніку

Зборнік эсэістыкі Андрэя Федарэнкі


Выдавецтва “Галіяфы” здало ў друкарню некалькі чарговых кніг, якія пабачаць свет у кастрычніку. Найбольш цікавая з іх – зборнік эсэістыкі Андрэя Федарэнкі “Сечка”. Кажа дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў:

– Дзяржаўныя выданні баяліся друкаваць, маглі надрукаваць толькі пэўныя «Сечкі». А мы цэлую кніжку «Сечак» выдаем. Кніжка Федарэнкі будзе ў сярэдзіна кастрычніка.

Ужо запланавана прэзентацыя кнігі. Яна адбудзецца ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў другой палове кастрычніка.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя