Дранько-Майсюк прэзентаваў “Кнігу для спадарыні Эл”

Дранько-Майсюк прэзентаваў “Кнігу для спадарыні Эл”


Паэты дагэтуль здольныя збіраць цэлыя залі чытачоў. Такая выснова напрошваецца пасля творчай сустрэчы Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна. Дранько-Майсюк прэзентаваў на радзіме сваю “Кнігу для спадарыні Эл”, выдадзеную ў чэрвені гэтага года.

Па словах дацэнта кафедры беларускага літаратуразнаўства Святланы Шчэрбы, публіка любіць паэта за гумар:

- Ён карыстаецца папулярнасцю, сваім гумарыстычным падыходам да жыцця. Яго глыбокая філасофская думка спалучаецца з такім лёгкім поглядам на жыццё, часам нават свавольным. Гульня словам, з мастацкім вобразам – гэта захапляе чытачоў, захапляе літаратуразнаўцаў.

Па словах самога Леаніда, у “Кнігу для спадарыні Эл” увайшло ўсё, што ён любіць у жыцці і літаратуры. Паэт заклікае ўспрымаць яго дзецішча не як паэтычны зборнік, а менавіта як цэласную кнігу.

Другі паэт Эдуард Акулін прызнаўся, што таксама рыхтуе да выдання новую кнігу.

Алеся Лугавая, Радыё Рацыя

Фота аўтара

Фота
  • Фота 1/4
  • Фота 2/4
  • Фота 3/4
  • Фота 4/4

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя