ЗША ўзнагароджвае беларускіх праваабаронцаў

ЗША ўзнагароджвае беларускіх праваабаронцаў


Злучаныя Штаты прызналі прэмію Алесю Бяляцкаму за ягоную праваабарончую дзейнасьць.

Уручэньне ўзнагароды адбылося ў Варшаве. Узнагароду атрымала жонка праваабаронцы.

Узнагарода абаронцам правоў чалавека прызнаецца Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША. Яе ляўрэаты: асобы альбо арганізацыі, якія прадэмаснтравалі надзвычайную мужнасьць ды лідарства ў абароне правоў чалавека пад ціскам репрэсіяў з боку ўлады.

Гэтая адзначэньне для беларускага праваабаронцы сьведчыць пра вялікую ўвагу, якую ЗША надаюць Беларусі. Амэрыканцы хацелі б бачыць Беларусь свабоднай і дэмакратычнай краінай. Алесь Бяляцкі аддана змагаўся за гэта, зазначыў амбасадар Лі Файнштэйн, уручаючы узнагароду.

Лі Файнштэйн: Алеся Бяляцкага арыштоўвалі больш за 20 разоў, цяпер ён таксама знаходзіцца ў турме на 4,5 гады. Сёньня гэты мужны чалавек адзначае свае 50-ыя народзіны. Сеньня мы ўшаноўваем ягоную адвагу й перакананьні.

Прысутны на урачыстасьці польскі палітык Гжэгаж Схэтына падкрэсьліў, што палякі ніколі не забудуць пра беларускую барацьбу за свабоду й дэмакратыю.

Гжэгаж Схэтына: Польскі парлямэнт ніколі не забудзе пра сям'ю Бяляцкіх. Мы імнкуліся ім шмат у чым дапамагчы. Я размаўляў з прэзыдентамі Польшчы й Амэрыкі.

Мы дасягнулі таго, што справа Алеся Бяляцкага стала сусьветнавядомай. У гэтым наш посьпех.

Амэрыканцаў уразіла тое, што беларускі праваабаронца сьвядома выбраў турму, але не выракся сваіх каштоўнасьцяў. Зазначыў намесьнік дзяржсакратара па правах чалавека Том Мэлія.

Том Мэлія: Няшмат знойдзецца людзей, якія пойдуць у турму, каб прадэманстраваць сваю веру ў палітычныя прынцыпы, у правы чалавека. Таму мы з радасьцю ўручаем гэтую ўзнагароду Алесю, у ягоныя 50-ыя народзіны ў Польшчы.

Натальля Пінчук, жонка беларускага праваабаронцы, падзякавала амэрыканскаму боку за падтрымку й памяць.

Натальля Пінчук: Узнагарода Дзярждэпартамэнта за дзейнасьць у галіне правоў чалавека - гэта вялікі гонар для Алеся Бяляцкага й вялікая падтрымка яму ў турме. Гэта ацэнка ягонай прынцыповасьці ў галіне правоў чалавека.

Прысутныя на сусрэчы госьці зь Беларусі зазначылі, што гэта важная ўзнагарода. Гэта голас міжнароднай супольнасьці ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі, гаворыць Алесь Зарэмбюк з Беларускага дому ў Варшаве.

Алесь Зарэмбюк: Гэта ўзнагарода для ўсёй дэмакратычнай супольнасьці Беларусі. Гэта амэрыканскі голас у абарону Алеся Бяляцкага, прызнаньне ягоных дасягненьняў і падтрымка для ўсіх беларускіх дэмакратаў, якія працягваюць змаганьне з рэжымам Лукашэнкі. Гэта таксама надзея, што мы пераможам.

Такія ўзнагароды ўмацоўваюць дух людзей, якія змагаюцця ў Беларусі, бо яны ведаюць, што не засталіся адныя, кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Ліцьвіна.

Жанна Ліцьвіна: Для нашай краіны, якая традыцыйна ўвесь час трымаецца ў самаізаляцыі, вельмі важна, каб была ўвага да лёсу тых, хто выступае за дэмакратычную Беларусь, а яго перасьледуюць.

Кіраўнічка Беларускага інфармацыйнага бюро „Салідарнасьць” у Варшаве вельмі шкадуе, што Алесь Бяляцкі асабіста ня змог атрымаць гэтую ўзнагароду.

Юлія Слуцкая: Вельмі смутна, што ён цяпер у вязьніцы, а не на свабодзе. Часта так атрымліваецца, што трэба трапіць у турму, каб цябе заўважылі. Але добра, што заўважылі.

У сваей заяве з нагоды прызнаньня прэміі Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан напісала, што для яе гонар прызнаць узнагароду Алесю Бяляцкаму.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё