|
|
Прэзэнтацыя адразу двух нумароў “Гістарычнага альманаху”, які выдаюць больш за 10 гадоў вядомыя непраўладныя гарадзенскія гісторыкі, адбылася ў Генэральным консульстве Польшчы ў Горадні.
Ініцыятарам сустрэчы выступіў генэральны консул Анджэй Хадкевіч. Дыплямат паабяцаў паспрыяць у правядзеньні падобных сустрэчаў таксама іншым незалежным грамадзкім суполкам, калі ў іх узьнікне праблема з памяшканьнем.
На прэзэнтацыі пабываў наш гарадзенскі калега Вацлаў Галімскі.