|
|
Беларускае Радыё Рацыя, Валянціна Лаеўская
9.12.2010
"Знакамітая, геніяльная, унікальная" – так пра кнігу Міхася Андрасюка "Вагон другога класа" выказваліся падчас прэзентацыі ў кнігарні "Акцэнт" у Беластоку прыхільнікі яго творчасці.
Літаратурны крытык і саўладальнік кнігарні "Акцэнт" Анджэй Каліноўскі адзначыў ён чытае больш за 200 кніжак у год і, паводле яго, "Вагон другога класа" ўваходзіць ў першую дзясятку кніг, якія ў гэтым годзе паказаліся на сусветным літаратурным рынку.
Прысутны на прэзентацыі тэлежурналіст Дарыюш Шада-Бажышкоўскі лічыць кнігу Міхася Андрасюка адной з лепшых у апошнім дзесяцігоддзі:
– Гэта кніга пра любоў і жарсці, пра універсальныя мары, якія датычныя да кожнага з нас, незалежна ад таго, якою моваю мы прамаўляем у жыцці, які ў нас колер скуры, а таксама дзе адбываецца ўся дзея – у Празе, Варшаве, ці Гайнаўцы. Проста, мы адчуваем, кахаем, ненавідзім, зайздросцім аднолькава ва ўсім свеце. Усё гэта універсальна і знакаміта апісаў Міхась Андрасюк у сваім "Вагоне другога класа".
"Вагон другога класа" – першая кніга Міхася Андрасюка на польскай мове, выйшла ў свет у серыі "Трансгранічныя сцежкі" ў бібліятэчцы Радыё Рацыя.
Кніга ўжо даступная ў кнігарнях, можна яе таксама набыць у сеціве праз сайт www.bialorus.pl
фота: А. Аркуш