|
|
У 90-х гадах польскія й беларускія гісторыкі разам зрабілі шмат. Супраца спынілася на пачатку 2000-х гадоў.
Беларусістыка ў люблінскім Унівэрсытэце Марыі Складоўскай-Кюры ў гэтым годзе сьвяткуе свае 20 гадоў. З гэтай нагоды 20-22 верасьня наладжана навуковая канфэрэнцыя “Польска-беларускія культурніцкія, літаратурныя й моўныя сувязі”.
Пра праблематыку міжваеннага пэрыяду ў сучасных польскай і беларускай гісторыяграфіях расказваў гісторык зь Берасьця Аляксандар Вабішчэвіч. Ён адзначае, што ў 90-х гадах супраца паміж польскімі й беларускімі гісторыкамі была дастаткова інтэнсыўная, хоць спрэчныя падыходы да гістарычных падзей былі. Пазьней супрацоўніцтва гісторыкаў амаль спынілася.
У гукавым файле слухайце размову з Аляксандрам Вабішчэвічам.