Як ушанаваць памяць паўстаньня 1863 г.

Размова з Антонам Астаповічам.


Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі й культуры пачынае распрацоўку прапановаў па наданьню статуса гісторыка-культурнай спадчыны памятным месцам паўстаньня.

У Беларусі аб’екты, зьвязаныя з падзеямі паўстаньня 1863-1864 году, не надзяляюцца ўвагай і юрыдычнай абаронай. Наступны год будзе юбілейным для паўстаньня Кастуся Каліноўскага. У сувязі з гэтым Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі й культуры пачынае распрацоўку й падачу ў Міністэрства культуры прапановаў па наданьню статуса гісторыка-культурнай спадчыны памятным месцам паўстаньня 1863 году.

Аднак аб’екты, зьвязаныя з паўстаньнем Каліноўскага, складаюць толькі невялікую частку аб’ектаў, якім таварыства прапаноўвае надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Агулам таварыства падало прапанову 59 аб’ектаў – 37 рухомых і 22 нерухомых.

У гукавым файле слухайце размову са старшынём таварыства Антонам Астаповічам.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё Фота: Радыё Свабода