Дзень народзінаў Расьціслава Лапіцкага

Дзень народзінаў Расьціслава Лапіцкага


Нацыянальны герой Беларусі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага быў расстраляны.

Расьціслаў Лапіцкі – нацыянальны герой Беларусі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне й Смаргоншчыне 1 верасьня адзначае сваё дзень нараджэньня.

Рух Беларуская нацыянальная памяць (Польшча) прапануе ўшанаваць дзень народзінаў героя. І пераконвае, што яго заслугі можна паставіць побач з дзейнасьцю Кастуся Каліноўскага. Падчас вучобы ў Мядзельскай і ў Смаргонскай школе Расьціслаў зьбіраў вучнёўскую моладзь, якую аб’ядноўваў антыкамунізм, у антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю. Арганізацыяй выдаваліся антыбальшавіцкія й антысталінскія ўлёткі. Пасьля масавага зьяўленьня ў Смаргоні ў пачатку сьнежня 1949 антыкамуністычных улётак Расьціслаў Лапіцкі быў арыштаваны. За сваю дзейнасьць быў прыгавораны да расстрэлу.

Суд над Расьціславам Лапіцкім і большасьцю ўдзельнікаў мядзельска-смаргонскага падпольля адбыўся ў Маладэчне ў чэрвені-ліпені 1950. Было асуджана ўсяго дзевятнаццаць чалавек. Двое, Расьціслаў Лапіцкі й Факунда Несьцяровіч, былі прыгавораныя да расстрэлу. Расьціслаў адмовіўся ад прапановы прасіць памілаваньня.

Расстраляны ў ноч на 28 кастрычніка 1950 году ва ўрочышчы Красны Беражок.

Слухайце гутарку зь лідарам БНП Анатолем Міхнаўцом.

ав/wikipedia.by

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё