Гэта адна са знакамітых падзей гісторыі беларускай вайсковасьці.

Гэта адна са знакамітых падзей гісторыі беларускай вайсковасьці.


Гэта важная падзея 10–гадовай вайны паміж ВКЛ i Польскім Каралеўствам супраць Маскоўскага княства.

Агульна кажучы, гэтая вайна сталася вынікам жаданьня Маскоўскіх цароў пашырыць свае землі й рэалізаваць ідэю аб’яднаньня ўсіх усходніх славянаў пад кіраўніцтвам Масквы. Аб’яднанымі сіламі ВКЛ і Польшчы камандваў гетман Канстантын Астрогскі й Януш Сьвярчоўскі.

У 1514 годзе Маскоўскія войскі занялі Смаленск і пачалі памалу прасоўвацца ўглыб тэрыторыі ВКЛ.

Колькасьць маскоўскага войска выклікае спрэчкі гісторыкаў. У лісьце Папе Рымскаму Льву Х польскі кароль Жыгімонт Стары казаў пра 80 тыс. чалавек. Пры гэтым Жыгімонт пісаў, што маскавіты не хрысьціяне, жорсткія варвары, якія дамовіліся з туркамі й татарамі дзеля таго, каб разбурыць хрысьціянскі сьвет. Польскія гісторыкі налічылі да 40 тыс. чалавек, а расейскія скарацілі гэтую лічбу да 15 тыс. Лічба літоўска-польскіх войскаў пад Воршай складала па розным дадзеным ад 12 тыс. да 26 тыс.

У выніку пасьпаховых дзеяньняў літоўска-польскіх войскаў, маскоўцы былі амаль цалкам разьбітыя.

У палон трапіла каля 12 тыс. чалавек, сярод іх вельмі шмат вядомых баяраў і палкаводцаў. Палонныя былі адпушчаны толькі ў 1522 годзе, калі былі падпісаныя мірныя пагадненьні. Пасьля перамогі войскі ВКЛ амаль цалкам вызвалілі землі ад маскалёў, толькі Смаленск заставаўся ў руках маскоўскага цара.

У 1522 годзе было падпісана перамір’е тэрмінам на 5 год, згодна зь якім Маске быў пакінуты Смаленск.

У сьнежні 1514 году вялікі гетман Канстантын Астрогскі трыюмфальна ўступіў у сталіцу дзяржавы Вільню. У гонар перамогі на ягоныя сродкі там збудавалі праваслаўныя храмы Сьвятой Тройцы й Сьвятога Мікалая, якія захаваліся дагэтуль.

Павал Усаў

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё