|
|
Гродзенская даследчыца гісторыі перыядычнага друку Гродна 20-х гадоў мінулага стагоддзя Тацяна Казак падрыхтавала дэтальны каталог выданняў, якія цяпер захоўваюцца ў бібліятэках Літвы і Польшчы. Як мяркуе даследчыца, час росквіту перыядычнага друку ў той час адлюстроўвае лёсы дзясяткаў газет і часопісаў горада над Нёманам.
- Стварыўся багаты каталог, больш чым 70 пазіцый. У ім змешчана сціслая інфармацыя пра часопіс ці газету, а таксама месца захоўвання, што з’яўляецца вельмі важнай падставай для таго каб будучыя даследчыкі Гродна ці сучасныя даследчыкі маглі скарыстацца гэтымі газетамі, таму што я вельмі дакладна старалася запісаць дзе яна захоўваецца, колькі экзэмпляраў і г. д. Я атрымала ўжо згоду на тое, што гэта надрукуюць у адным з нашых гродзенскіх выданняў, бо артыкул атрымаўся вельмі грунтоўным. Але найбольш цікавы сам каталог.
Цікавасць выклікаюць таксама газеты, якія выдаваліся жыдоўскай грамадой Гродна на ідыш. Бо невалоданне гэтай мовай стварае цяжкасці ў вывучэнні гэтага сегмента выдавецкай дзейнасці ў рэгіёне. Апрача беларускага выдавецтва, праца Тацяны Казак будзе надрукавана і ў Польшчы. Бо ў ёй - недаследаваныя раней польскамоўныя перыядычныя выданні Гродна пачатку мінулага стагоддзя.
Якуб Сушчынскі, Радыё Рацыя, Гродна