“Падляшскія хронікі” ў Нью-Ёрку

“Падляшскія хронікі” ў Нью-Ёрку


Моладзь з Беластока, удзельнікі праекта “Падляшскія хронікі” працягваюць свой візіт у Нью-Ёрк. Маладзёны ўжо выступалі перад беларусамі Нью-Ёрка са спектаклем “Ой даўно, даўно”. У бліжэйшую нядзелю ў грамадскай зале Бруклінскай царквы адбудзецца выступ са спектаклем прымеркаваным да ўгодкаў Ларысы Геніюш. Беларуская моладзь з Беластока знаходзіцца ў ЗША па запрашэнні Бруклінскага аддзела “Беларуска-амерыканскага задзіночання”.

“Вашыя дзеці тут у Амерыцы, найлепшыя паслы беларускай меншасці ў Польшчы”, - кажа суарганізатар паездкі  Ала Рамана-Орса:

- Моладзь зрабіла вялізарнае ўражанне сваімі выступамі, асабліва падчас паказу “Ой даўно, даўно”. Вялікая колькасць людзей, якія прыехалі з Беларусі, старэйшыя жанчыны і мужчыны плакалі. Мы ўсе ўражаныя працай, якую робяць бацькі і “АББА”. У гэтую нядзелю ў грамадскай залі Бруклінскага сабора будзе адзначацца дзень нараджэння Ларысы Геніюш, яны будуць выступаць з паказам пра Ларысу Геніюш.

З амерыканскай паездкі маладыя беларусы з Беластока вяртаюцца 15 жніўня. Удзельнікі праекта “Падляшскія хронікі” атрымалі магчымасць пабываць ў Нью-Ёрку дзякуючы сваёй плённай працы на карысць беларускай культуры.

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя