Прэзентацыя першай кнігі Яўгена Шунейкі

Прэзентацыя першай кнігі Яўгена Шунейкі


Мастацтвазнаўца з Мінска Яўген Шунейка правёў прэзентацыю сваёй першай кніжкі ў гродзенскай арт-галерэі “Крыга”. Кніга пад назвай “Прашпект незалежнасці” ставіць задачай давесці беларускаму чытачу значнасць беларускага мастацтва мінулага стагоддзя. Бо на думку аўтара, несавецкія дзеячы мастацтва не заслужана забытыя:

– Я вырашыў падняць з небыцця такія прозвішчы як Уладзіслаў Страмінскі. Гэта мастак, які добра вядомы ў Польшчы, у Францыі, але чамусьці не на радзіме, у Мінску, дзе ён нарадзіўся. Гэты паплечнік Малевіча аказаўся самым невядомым. Таксама пісаў пра Марка Ротку з Дзвінска, які стаў сусветна вядомым мастаком мінімалістам.

Значнае месца ў кнізе надаецца дэкаратыўнай творчасці Элізы Ажэшкі, Чэславу Неману ды іншым знаным асобам. Яўген Шунейка перакананы, што варта сваімі кнігамі апярэджваць час.

Якуб Сушчынскі, Радыё Рацыя, Гродна

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя