|
|
У Мінску адбыўся семінар "Жаночы досвед у літаратуры і грамадстве", які праводзілі Саюз беларускіх пісьменнікаў і Саюз пісьменнікаў Швецыі. На ім былі ўганараваныя пераможцы літаратурнага конкурсу "Жанчына ў сучасным грамадстве".
Як паведаміў намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, у працы семінара ўдзельнічала каля 30 чалавек:
- Гэта быў семінар па вынікам конкурсу, які праводзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў, конкурс меў назву "Жанчына ў сучасным грамадстве". У гэтым конкурсе маглі прымаць удзел і мужчыны, і жанчыны, і ўвогуле не было ніякіх абмежаванняў - ні па жанрах, ні па тэматыцы. На конкурс было даслана каля 80 прац - гэта і раманы, і апавесці, і вершы, і публіцыстыка. Журы назвала лепшых.
Лепшымі былі названы творы трох жанчын: Дануты Бічэль, Галіны Багданавай і Людмілы Рублеўскай. На семінары таксама прагучала некалькі дакладаў па гендэрнай праблематыцы.