Гродна ў новых кнігах Віктара Саяпіна

Гродна ў новых кнігах Віктара Саяпіна


Прэзентацыя чарговых краязнаўчых кніг Віктара Саяпіна пра Гродна прайшла ў абласной бібліятэцы імя акадэміка Карскага. Кнігі прысвечаны страчанай архітэктурнай спадчыне горада, якая згінула ў мінулым стагоддзі, а таксама масткам праз рачулкі Гараднічанка і Юрыдыка. Для напісання кнігаў Віктар Саяпін шмат працаваў у архівах, як ён прызнаецца першую кніжку рыхтаваў чатыры гады:

- Нажаль і на сённяшні дзень далёка не ўсе гродзенцы ведаюць аб тых страчаных помніках, якія ўпрыгожвалі наш горад. Напрыклад такія як Фара Вітаўта, Ратуша, Аляксандранеўская царква, палац Радзівілаў, і знакаміты найстарэйшы ў краіне чыгуначны вакзал. Можна сказаць, што вакзал старэйшае пакаленне гродзенцаў яшчэ памятае, і можа быць зусім некаторыя памятаюць Фару Вітаўта.

Па ліку гэта ўжо восьмая і дзявятая кнігі, якія ўбачылі свет у выдавецкай серыі “Хроно-Гродна”. Падчас прэзентацыі ўдзельнікам прапанавалі паглядзець аўтарскі фільм Віктара Саяпіна пра гісторыю гродзенскага палаца князёў Радзівілаў, якога цяпер няма. Аўтар плануе наступнае выданне прысвяціць гродзенскім помнікам горада над Нёманам.

Якуб Сушчынскі, Радыё Рацыя, Гродна.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя