|
|
Аднавіў сваю дзейнасць пасля гадавога перапынку першы беларускамоўны гістарычна-краязнаўчы сайт “Рэха Берасцейшчыны”. Сайт, па словах заснавальніка і рэдактара Паўла Дайліда, карыстаецца попытам. Практычна за год існавання яго наведалі 4000 чалавек, матэрыялы сайта перадрукоўваюцца іншымі сайтамі, ў прыватнасці, такім як “Arche”, у сацыяльных сетках узнікаюць дыскусіі па тых ці іншых артыкулах сайта.
Зараз “Рэха Берасцейшчыны” рыхтуецца да будучага года, які аб’яўлены годам Каліноўскага, кажа Павел Дайлід:
- Падрыхтоўваючыся да гэтага года, трэба акумуляваць, збіраць звесткі пра гэтыя падзеі. На Брэстчыне вельмі шмат падзеяў, звязаных з паўстаннем. Наш сайт сваю задачу ў наступным годзе бачыць менавіта ў тым, каб як мага найбольш развярнуць ушанаванне паўстання 1863 года, бо 150 год – гэта значная падзея.
Зараз Дайлід рыхтуе матэрыял па архіўных фактах пра ўсталяванне савецкай ўлады на Брэстчыне. Гэтыя факты будуць агучаныя ўпершыню і сведчаць пра тое, што партызанскія кіраўнікі розных рангаў, якія станавіліся пасля вайны кіраўнікамі новай улады, вялі сябе не лепш, чым нямецкія акупанты.
Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя, Брэст
Фота budzma.org