100-годдзе высвячэння царквы ў Такарах

100-годдзе высвячэння царквы ў Такарах


Сотні вернікаў з’ехаліся да невялікай царкоўкі на самай беларуска-польскай мяжы ў Такарах. Перад Другой сусветнай вайной царква на Катэрцы была дапаможнай царквой Такарскага прыходу. Галоўная царква знаходзілася ў цэнтры вёскі, якая цягнулася на больш чым тры кіламетры. Пасля ўсталявання мяжы частка вёскі з галоўнай царквой апынулася ў Беларусі, другая – з касцёлам і дапаможнай царквой – у Польшчы. Сёння спаўняецца роўна 100 год з моманту высвячэння малой царквы. Па словах прыхажанкі Яўгеніі Паўлючук, святыня была пабудавана ў незвычайным месцы.

- Святое месца, бо Маці Божая з’явілася тут. Найперш на гэтым месцы была крыніца, пасля крыж паставілі. Пазней людзі прыязджалі, рабілі ахвяраванні. І вось на гэтыя ахвяраванні і сродкі, што ахвяравала парафія, паўстала царква. Так ужо 100 гадоў стаіць. А многія з тых людзей, што рабілі ахвяраванні, вылечыліся святой вадой.

Святочную літургію ў гонар 100-годдзя высвячэння царквы узначаліў мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава.

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя