|
|
Беларускі гурт “THE TOOBES” з Мінска стаў лаўрэатам Чацвёртага міжнароднага фестывалю рок-музыкі “Роковіско”, які праходзіць у Гайнаўцы. Журы адзінагалосна прызнала іх перамогу ў конкурсе. У вызначэнні іншых узнагарод, па словах сябра журы Багуслава Каспэрука, перамагла дэмакратыя.
- Пераможцам стаў гурт з Мінска “THE TOOBES”. Гэта добры гурт, які цудоўна грае. Удзельнікі гурту вельмі энергічныя. Усе гурты былі добрыя, таму журы было складана вызначыць лаўрэатаў іншых ўзнагарод. Таму вырашана было выбраць некалькі, а дакладна двух лаўрэатаў, якімі сталі гурт “LINCZ” з Познані і гурт “Londyn 70” з Гайнаўкі.
Лаўрэты ўсіх трох узнагарод выступяць на “Роковіску” праз год, лаўрэаты сімпатый гледачоў адкрыюць фестываль у будучым годзе, іншыя два – выступяць у якасці зорак.
Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя