У Брэсце адзначылі юбілей Юзафа Крашэўскага

У Брэсце адзначылі юбілей Юзафа Крашэўскага


Юбілей Юзафа Крашэўскага адсвяткавала брэсцкая абласная бібліятэка імя Горкага. З гэтай нагоды быў прэзентаваны праект “Віртуальная рэканструкцыя спадчыны Крашэўскага” і адмысловая кніжная выстава “Беларусь – яго калыска: 200 год Юзэфу Ігнацыю Крашэўскаму”.

28 ліпеня споўніцца роўна дзвесце год з дня народзінаў “грамадзяніна свету”, этнографа, публіцыста, мастака, пісьменніка, гісторыка і фалькларыста.

"Выстава змяшчае крыніцы, якія звязаныя з творчасцю і асобнымі творамі Юзафа Крашэўскага, - адзначыла загадчыца аддзелу краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі брэсцкай абласной бібліятэцы імя Горкага Таццяна Кавенька:

- Гэта невялікая частка з нашай усёй калекцыі, мы імкнуліся больш паказаць кніжны матэрыял, паказаць творчасць. Кнігі, выдадзеныя на польскай мове ў Польшчы. Асобныя творы Крашэўскага, выдадзеныя таксама на польскай мове. На беларускай мове ў пачатку ХХ стагоддзя з’явіліся творы Крашэўскага ўпершыню. І ў канцы ХХ стагоддзя з’явілася проза Крашэўскага на беларускай мове.

Выстава будзе працаваць ў краязнаўчым аддзеле бібліятэцы да канца гэтага году. Праект вірутальнай рэканструкцыі плануецца цалкам завершыць і рэалізаваць у наступным годзе.

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст

Фота аўтара.

Фота
  • Фота 1/7
  • Фота 2/7
  • Фота 3/7
  • Фота 4/7
  • Фота 5/7
  • Фота 6/7
  • Фота 7/7

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя