Пабачылі свет новыя выданні Віктара Саяпіна

Пабачылі свет новыя выданні Віктара Саяпіна


Гродзенская краязнаўчая літаратура папоўнілася двума новымі выданнямі аўтарства Віктара Саяпіна. Краязнаўца падрыхтаваў кнігі пра страчаную архітэктуру Гродна, а таксама брашуру пра кладкі і масткі горада над Нёманам. Як кажа аўтар, крыніцамі для напісання працы пра масткі служылі архіўныя дакументы ад XVIII па XX стагоддзі, а таксама перыядычны друк тае эпохі.

- Адна з кніг прысвечана страчаным помнікам архітэктуры нашага горада, а другая распавядае пра масткі праз маленькія рачулкі Гараднічанку і яе прыток Юрысдыку. Першая кніга складаецца з пяці раздзелаў і прысвечаная такім знакамітым нашым помнікам як Фара Вітаўта, палац Радзівілаў, Ратуша, Аляксандра-Неўская царква і старэйшы на тэрыторыі нашай краіны чыгуначны вакзал.

Прэзентацыя кніжак адбудзецца трэцяга жніўня ў памяшканні абласной бібліятэкі а 17-ай гадзіне. Да прэзентацыі Віктар Саяпін падрыхтаваў уласны фільм пра гродзенскі палац Радзівілаў. Выдавецтва Юрса-прынт падрыхтавала гэтыя кніжкі па-расейску, ў мягкай вокладцы.

Якуб Сушчынскі, Радыё Рацыя, Гродна

Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя