Сяргей Амяльчук “Мая сінекура”

Сяргей Амяльчук “Мая сінекура”


“Ляцець на святло”, “Зямля крыві” і “Рома-амор” – такія тры часткі сталі падмуркам да новага паэтычнага зборніку брэсцкага творцы Сяргея Амяльчука. Кніга ўвабрала ў сябе некалькі дзясяткаў вершаў і паэму-эсэ і атрымала назву “Мая сінекура”.

"У цэнтры ўвагі чытача апынуцца тэмы кахання і любві да радзімы", - распавёў аўтар Сяргей Амяльчук.

- Мне здаецца, што тут усё збалансавана – і лірыка, і філасофія, і непакой аб радзіме. Мы, беларусы, магчыма, усё яшчэ знаходзімся ў нейкім падвешаным стане – і не набёсах, і не на зямлі.

Зборнік выйшаў накладам у 299 экзэмляраў і знайсці яго можна пакуль толькі ў бібліятэках Брэсцкай вобласці.

Першая кніга Сяргея Амяльчука была выдадзеная ў 1999 годзе і мела назву “Дарога, вір і амфара”.

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя