Тыдзень пісьменства мінуў

Бібліятэкар

Ян Бязручка, Беларускае Радыё Рацыя, 11.09.2010 г.


Тыдзень пісьменнасці мінуў у Брэсце. Цягам сямі дзён адбываліся сустрэчы школьнікаў, студэнтаў з прадстаўнікамі літаратурнага кола, творчыя вечары пісьменнікаў і прэзентаваліся новыя зборнікі.

Для моладзі Брэста сустрэчы адбываліся ў кантэксце юбілеяў Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага і Ефрасінні Полацкай.

Удзельнік мерапрыемстваў, пісьменнік Алесь Паплаўскі лічыць, што арганізацыя і падыход да такіх сустрэчаў мусіць быць больш адказнай і прафесіянальнай:

- Хацелася б каб у гэтым былі зацікаўленыя і нейкія асобы і ад улады, і ад нашага універсітэту, каб гэта было грамадскае мерапрыемства. У нас часта атрымоўваецца так, што гэта праходзіць, як асабістая вечарына куды зганяюць школьнікаў, студэнтаў. Вось так і атрымліваецца. Для гэтага, канечне, безумоўна патрэбен і твор, каб не было сорамна яго рэкламаваць.

На змену Тыдню пісьменнасці ў Брэсце прыйшоў тэатральны тыдзень. У горадзе над Бугам стартаваў фестываль "Белая вежа", які ў гэтым годзе прысвечаны 150-годдзю Антона Чэхава.

Фота: braiton-bx.livejournal.com

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя