|
|
50 год – роўна столькі спаўняецца кожнаму з брэсцкіх паэтаў-блізнятаў Дэбішаў. Сёння свае юбілеі святакуюць браты Васіль і Анатоль. Васіль Дэбіш з’яўляецца аўтарам зборнікаў вершаў “Белыя птахі”, “Лісты да Марыі” і “Праз дождж” . Анатоль Дэбіш у сваю чаргу выдаў кнігі вершаў “Калядная вячэра” і “Стодзівы”.
Як адзначыў Васіль Дэбіш, пакуль цяжка казаць пра тое, ці шмат за паўстагоддзя пройдзена ў творчым жыцці:
- Для мяне мой юбілей, 50-годдзе, гэта адмысловае падвядзенні вынікаў за 50 год. Гэта ўжо восень мая мабыць падыходзіць, і для мяне гэта вельмі важна. Гэта і шмат мабыць, і не шмат. З якога боку глядзець. З аднаго боку ты нарадзіўся вясною, прачнуўся – зіма. Жыццё амаль пражытае. 50 год. З другога боку - гэтак мала зроблена, хочацца зрабіць больш.
"Здаецца, што лепшыя вершы яшчэ наперадзе", - падагульніў юбіляр Васіль Дэбіш.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст.