|
|
Выдавецтве часопіса ARCHE, пасля таго як выдала шэраг кніг па гісторыі старажытнага Полацка, зноў вяртаецца да тэмы Другой сусветнай вайны. Да друку рыхтуюцца кнігі нямецкіх аўтраў пра ваенныя падзеі на тэрыторыі Беларусі. А таксама неўзабаве ў выдавецтве выйдзе кніга беларускага гісторыка Сігізмунда Барадзіна пра дзейнасць Арміі Краёвай на тэрыторыі Наваградчыны, кажа рэдактар выдавецтва Аляксандр Пашкевіч:
- Рыхтуем кнігі нямецкіх гісторыкаў, прысвечаныя Другой сусветнай вайне на тэрыторыі Беларусі. Плануецца ў недалёкім часе выдаць зноў жа па ваеннай тэматыцы кнігу беларускага гісторыка, які ў свой час выдаў па-польску кніжку пра Армію Краёву на тэрыторыі Наваградчыны. Гісторык гэты - Сігізмунд Барадзін.
Сігізмунд Барадзін (на здымку) пайшоў з жыцця ў 2010 годзе. У свой час гісторык, каб абараніць сваю дысертацыю па Арміі Краёвай, быў вымушаны паехаць у Польшчу, дзе паспяхова абараніўся і атрымаў дыплом доктара гуманітарных навук. Яго манаграфія выйшла ў Польшчы па-польску і вось цяпер яна выйдзе ў Беларусі па-беларуску.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя
Фота arche.by