Незвычайныя адкрыцці гродзенскага гісторыка

Незвычайныя адкрыцці гродзенскага гісторыка


Ужо 425 гадоў мае знакамітая гравюра Гродна аўтарства Яна Адэльгаўзера. Да гэтай даты гродзенскі гісторык Наталля Сліж зрабіла шэраг адкрыццяў. Тры гады дэтальнага вывучэння гравюры не пакінулі па-за ўвагай цікавыя звесткі адносна размяшчэння некаторых аб’ектаў горада.

Наталля Сліж упэўнена, што размяшчэнне тагачасных аб’ектаў намалявана дакладна:

- Увесь час у нашай гісторыяграфіі была праблема – дзе ж знаходзіцца царква Святой Троіцы? І я дакладна гэта вызначыла. Яна знаходзілася на тэрыторыі манастыра Святых Барыса і Глеба. Адлюстраванне каралеўскага замка практычна адпавядае рэчаіснасці. Вось як намаляваны чатыры вежы, і інвентар цалкам падцверджвае пра існаванне на той час чатырох вежаў. Археалагічныя раскопкі выявілі пятую вежу. Але яна ўжо на той час не існавала.

Выяўлена таксама, што аўтар гравюры пісаў яе сама мала з тох пунктаў зарэчанскай часткі Гродна. Цэнтральнае месца ў працы займае сустрэча Івана Валовіча з маскоўскім паслом Федарам Наваковычавым. Гравюра вывучаецца ўжо стагоддзе, але доўгі час гісторыкі глядзелі на яе, як на фантазію аўтара.

Якуб Сушчынскі, Радыё Рацыя, Гродна

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя