Наста Манцэвіч: Гэта ўсё лепшае за ўвесь час

Наста Манцэвіч: Гэта ўсё лепшае за ўвесь час


Сваю першую кнігу “Птушкі” выдала маладая паэтка Наста Манцэвіч. Гэта чацвёртая кніга падсерыі “Пункт адліку”, запачаткаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў для маладых аўтараў.

Наста Манцевіч паведаміла, што ў кнізе аб'яднала ўсе свае лепшыя вершы:

- Напэўна можна сказаць, што гэта ўсё лепшае за ўвесь час. Новых няма, калі шчыра. Думаю, што хутчэй за ўсё ўжо восенню будзе прэзентацыя. Канешне мне прыемна, што кніжка выйшла, і гэта натхняе.

Аўтараў “Пункта адліку” яднаюць нетрадыцыйны падыход да творчасці і адметны аўтарскі стыль. У падсерыі ўжо выйшлі кнігі: Анка Упала — “Дрэва Энталіпт”, Кацярына Зыкава —“Объяснительная”, Кірыл Дубоўскі — ”Хороший роман”.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя