|
|
У гродзенскай харальнай сінагозе аддчыніўся новы культурны асяродак - музей “На Траецкай”. Пакуль ён размешчаны ў адным пакоі, але заснавальнікі ўжо плануюць прыняць удзел у фестывалі музеяў, які пройдзе ўжо ў верасні.
Захавальнік установы, Барыс Ерузалім лічыць, што гісторыя жыдоў Гродна адметная, зыркая старонка нашай агульнай гісторыі. Без яе вывучэння немагчыма спазнаць усё багацце шматкультурнасці рэгіёну.
- Дзесьці гадоў 80 назад у нашым шматнацыянальным горадзе пражывала каля 85% людзей габрэйскай нацыянальнасці. Яны ў свой час паклалі аснову прамысловасці горада, зрабілі вялікі ўнёсак у яго культуру. Гродна ў свой час быў і польскім, і расейскім. Гэта зрабіла адбітак на нацыянальны склад горада. На пачатку вайны 1941 года 29 тысяч габрэяў жыло ў Гродне.
Музей зацікавіць сваёй разнастайнасцю любога турыста ды жыхара абласнога цэнтра. Там можна даведацца пра лёсы шматлікіх гістарычных асобаў, выхадцаў з Гродна: Лазара Заменгофа, Лейбы Найдуса, першых прэзідэнтаў Ізраіля і нават “бацькі” амерыканскай мафіі Маера Ланскага ды іншых. Неўзабаве мае паўстаць яшчэ дзве залі музея.
Экспанатаў яшчэ мала: Барыс Ерузалім звяртаецца з просьбай да гродзенцаў ды жыхароў іншых мясцовасцяў дапамагчы ва ўзнаўленні памяці пра жыдоў Гродна: ўспамінамі, фатаздымкамі, рэчамі, якія магчыма захаваліся ў сем’ях. Кантакт з захавальнікам Барысам Ерузалімам www.jewishgrodno.by e-mail: 502252@mail.ru
Якуб Сушчынскі, Радыё Рацыя, Гродна